Трагічны лёс стваральніка шалёна папулярнага тэатру


Уладзіслаў Галубок ствараў прафесійны, але сапраўды народны беларускі тэатр. Народны і беларускі паводле ідэалогіі, рэпертуару і надзвычайнай папулярнасці па ўсёй краіне.

Як сапраўдны чалавек адраджэння, ён валодаў поўным наборам тэатральных прафесіяў: рэжысёр, драматург, менеджар, актор і мастак. Аднак папулярнасць, а найперш – беларускасць Уладзіслава Галубка сталі прычынай ягонай гібелі ў сталінскіх засценках у страшным 1937 годзе.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

belsat.eu