У 37 гадоў ён захварэў на дыябет, а 10 год таму ў яго здарыўся інсульт мозгу. Да страшнага дыягназу і слепаты ён быў паспяховым бiзнесоўцам. А вось пасля смерці жонкі спадар Віталь застаўся зусім адзін у вялікім недабудаваным доме, у якім нават няма падлогі. Мужчына здольны сам сабе прыгатаваць паесці, па сваім двары перасоўваецца з дапамогаю звычайнай вяроўкі, а набываць прадукты дапамагаюць суседзі.
Толькі вось чаму ў нашай сацыяльна арыентаванай дзяржаве цяжка хворы чалавек застаўся ў адзіноце і без апекі?