«Лячыць вас няма сэнсу». Трагедыя беларусаў з рэдкімі хваробамі


Чыноўнікі любяць падкрэсліваць, што Беларусь – сацыяльная дзяржава. Але тыя, хто не плаціць падаткаў, не павінен разлічваць на бясплатную медыцыну. А тыя, хто іх плаціць? Ці маюць падставы быць задаволенымі яе якасцю?

Як дамагчыся ад лекараў правільнага дыягназу? Як атрымаць ад дзяржавы лекi, якiя дапамогуць хворым? Або хаця б дазвол не купляць беларускія? Адказаў на гэтыя пытанні ў гасцях у Алеся Залеўскага шукаюць генетык, акадэмік Генадзь Лазюк і дырэктарка фонду «Шанец» Наталля Маханько.