Тэатральны крытык: «У тэатры з'явілася вялікая колькасць маладых людзей, у якіх гараць вочы»


У Міжнародны дзень тэатру пра тэатр ў Беларусі размаўляем з тэатральным крытыкам Аляксеем Стрэльнікавым.

«Галоўнае адчуванне апошніх некалькі год хутчэй эмацыйнае: раптам у тэатры з’явілася і робіць спектаклі вялікая колькасць маладых і не толькі людзей, у якіх гараць вочы, зʼяўляюцца новыя праекты. На эмацыйным узроўні гэта глядзіцца зараз вельмі цікава. Я такі прыклад прывяду: апошнім часам я быў на рэпетыцыях – у хуткім часе будзе прэмʼера інклюзіўнага тэатру «І», у якім удзельнічаюць дзеці з аўтызмам. Тое, што ў беларускім тэатры зʼяўляюцца такія праекты, сведчыць пра тое, што гэтая справа не толькі пра забаўлянне, але тэатр зʼяўляецца адлюстраваннем нейкіх працэсаў, якія ідуць глыбока ў грамадстве. І гэтыя працэсы павышэння інклюзіўнасці, асэнсаванасці сябе як суполкі людзей, якія дапамагаюць адно аднаму, мне здаецца, што такія працэсы на Беларусі ідуць…»

Уся размовы – у сюжэце.

Мы спыталіся ў менчукоў, ці часта яны ходзяць у тэатры і ў якія? А таксама – што замінае туды хадзіць?

belsat.eu