Таямніцы глыбоцкіх святыняў


Будоўлю святыняў у старадаўнім беларускім мястэчку інспіравалі і фундавалі яго ўладальнікі, найперш – знакаміты Язэп Корчак у першай палове XVII ст.

Менавіта гэты магнат ажывіў будоўлю цэркваў ды касцёлаў у Глыбокім праз багатыя зямельныя дараванні ўніяцкім манахам-базылянам і каталіцкім босым кармелітам. Таксама заклаў першы парафіяльны касцёл Cвятой Тройцы, які ў XVIII ст. зрабіўся мураваным. Сёння гэты выдатны помнік віленскага барока – галоўная архітэктурная дамінанта гораду.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.