Усё пачалося з малога: Коля Лукашэнка не высыпаўся. І тое зрабілася вялікім клопатам для Міністэрства адукацыі, выканаўцаў на месцах ды школаў. А разам з гэтым – і ўсёй краіны.
Кіраўнік загадаў, каб заняткі пачыналіся з 9-ае раніцы. Выконваць словы кіраўніка краіны кінуліся ў раённых упраўленнях адукацыі, але ёсць праблема.
Афіцыйнага распараджэння Міністэрства адукацыі нібыта не скіроўвала ў школы. Некаторыя ўстановы запэўніваюць, што прыводзіць дзяцей можна будзе раней. Тады пытанне – у чым сэнс зменаў?
«Гэтае рашэнне выклікала ў мяне толькі смех», – кажа Таццяна Севярынец, настаўніца з 36-гадовым стажам.
«Я не ведаю ў каго з кіраўніцтва гарадскіх школах хопіць розуму выканаць гэты загад. У вясковых школах усё інакш. Там звычайна адна змена і праблемы з транспартам ёсць і дзеткі едуць здалёк. Коля Лукашэнка вучыцца ў вясковай школе. Вось хай для яго і зробяць іншы час пачатку заняткаў», – рэкамендуе настаўніца.
Больш у відэаматэрыяле!