Тарайкоўскі – герой Беларусі. А кім быў Прытыцкі?


Аляксандр Тарайкоўскі – беларускі герой, першы загінулы падчас пратэстаў у Беларусі, смерць якога ўлады пацвердзілі афіцыйна. А кім быў Сяргей Прытыцкі, імя якога носіць вуліца, дзе сталася трагедыя? Ці магчыма даць гэтае вуліцы новую назву?

Сяргей Прытыцкі нарадзіўся ў 1913 годзе ў вёсцы Гаркавічы Гарадзенскай губерні. Сёння гэта Польшча. Юнаком ён далучыўся да камуністычнага руху ў Заходняй Беларусі і зрабіў імклівую кар’еру. Сярод савецкіх бонзаў Прытыцкага вылучала адна акалічнасць – 27 студзеня 1936 года ён здзейсніў сапраўдны тэракт.

Сяргей Прытыцкі – герой савецкіх часоў. Ці герой ён для незалежнай Беларусі? Ці не належыць вуліцу Прытыцкага назваць імям Аляксандра Тарайкоўскага? Над такімі пытаннямі заклікае задумацца аўтар і вядоўца праграмы Лявон Вольскі.

Высветліць, чаму імя Прытыцкага апынулася на шыльдах менскай вуліцы вядоўцы дапамагаў гісторык Уладзімір Плавінскі. А ўспамінамі пра тое, як жылося на гэтай параўнальна новай вуліцы, падзяліўся мясцовы жыхар Алесь.

Праграму «Шыльды» глядзіце кожную суботу а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.