Распавядаем пра новы бізнес Міхаіла Сэндэра, «бацькі» самай вялікай у Беларусі інтэрнэт-пляцоўкі абмену «Куфар».
Міхаіл Сэндэр вярнуўся ў Стакгольм, дзе ўзначаліў новую кампанію. «Я пазнаёміўся з людзьмі, якія распрацавалі і запусцілі сэрвіс «Comprado». Ім якраз патрэбны быў дырэктар. Мы набылі дзве дадатковыя кампаніі ды будуем нешта кшталту медыйнага канцэрну», – распавядае ён.
«Comprado» – гэта інтэрнэт-пляцоўка для параўнання розных паслугаў. Напрыклад, таннейшы масаж ці рамонт аўта, касметычныя паслугі ці стравы ў рэстарацыях.
«Прапаноўваюць і такую экзотыку, як дыстанцыйнае ментальнае аздараўленне для сабак або суркоў, – пасміхаецца суразмоўца. – Мы таксама маем кампанію, якая займаецца продажам рэкламы на іншых пляцоўках».
У шведскім офісе існуе традыцыя: у пятніцу а 15:00 тут адкрываюць па бутэльцы піва, уключаюць музыку і апошнія гадзіны тыдня працуюць у такой расслабленай атмасферы. Шведскае заканадаўства гэтага не забараняе.
Як функцыянуе новае дзецішча Міхаіла Сэндэра, глядзіце ў першым сюжэце праграмы «Беларускі свет» (відэа вышэй).