Белсат едзе Талачын і полк Леніных. «Белсат едзе»


«Белсат» у Талачыне. Гэтыя мясціны на пачатку 17 стагоддзя належалі нашаму славутаму земляку Льву Сапегу. Ён пабудаваў тут касцёл, школу і шпіталь. Назва гораду паходзіць ад вядомага беларускага слова «талака» або ад слова «талачэя», што азначае «скрыжаванне гандлёвых шляхоў». Паглядзім, куды нас давядзе Талачынскі шлях?

«Горад вельмі прыемны, людзі вельмі прыемныя. Горад чысты, прываблівы, ёсць шмат розных мясцін гістарычных, якія можна наведаць. Можна адпачыць вельмі прыемна. Ну і краявіды вакол гораду таксама вельмі прыемныя».

Так распавядае па-беларуску мясцовы жыхар. А пасля дадае:

«Зачыніліся шмат розных прадпрыемстваў, якія існавалі раней. Напрыклад, тэкстыльная фабрыка існавала, яе зараз няма. Льнозавод быў, таксама шмат працаўнікоў там патрабавалася. Не існуе ўжо, зачыніўся. Розныя будаўнічыя арганізацыі таксама скасаваліся. Канешне, гэта паўплывала і на колькасць насельніцтва ў раёне…»

Хіба нідзе ў свеце вы не знойдзеце такой канцэнтрацыі манументаў Леніна, як у Талачыне. Тут ажно 5 Ленінаў на 10 тысячаў чалавек. Ёсць нават маленькі, яшчэ Валодзька Ульянаў. Атрымліваецца па адным на дзве тысячы насельніцтва. Калі перанесці такую канцэнтрацыю помнікаў на Менск, то іх спатрэбіцца тысяча штук. Полк Леніных, уяўляеце сабе?

Працяг – у сюжэце.

Зміцер Міцкевіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары