Анастасія Ганчарова распавядае, якія сэнсы ўкладала ў свой арт-аб’ект «12 нажоў у спіну рэвалюцыі», праз які зачынілі выставу «Час жанчын».
«Такога ажыятажу я прадказаць не магла. Мне падавалася, што гэта такі забаўны жарт, што ўсё адрэфлексавана, але атрымалася інакш.
З дапамогай гэтай працы мне хацелася прыгадаць асобу гэтага персанажа – гэты мем або брэнд, які вакол яго ўзнік цягам апошніх трыццаці гадоў. Напэўна, толькі лянівы не штурхаў ягоны вобраз», – кажа ў эфіры «Белсату» Анастасія Ганчарова..
Галава Леніна са студзеня прастаяла ў выставачнай залі віцебскага Цэнтру сучаснага мастацтва два дні.