Сяргей Пятрухін распавёў пра чарговую праяву міліцэйскага бязмежжа ў Берасці

Сілавікі чарговы раз «адзначыліся».

15 чалавек збівалі аднаго. Гэтак падзеі 7 траўня апісвае пацярпелы жыхар Берасця Сяргей Каляда. Чорнымі ад сінякоў далонямі, зламанымі рэбрамі, пашкоджаннямі рукі, вока скончылася для Сяргея і ягонага сябра Аляксандра сустрэча з супрацоўнікамі Маскоўскага РАУС гораду.

Інцыдэнт адбыўся каля 15-й гадзіны, калі мужчыны пасля сустрэчы ў кафэ «Казка» спрабавалі сесці ў таксоўку, але былі затрыманыя. З іхных словаў, у пастарунку і пачаліся здзекі і збіццё. Пацярпелы Сяргей не хавае, што пасля кавярні яны з сябрам былі ў стане алкагольнага апянення. Але ці гэта можа быць падставай і апраўданнем брутальнага збіцця супрацоўнікамі міліцыі? Гісторыю каментуе блогер з Берасця Сяргей Пятрухін.

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу