Гарачы каментар Сяргей Пальчэўскі: На Данбасе я адпачыў ад Беларусі


Летась актывіст прыкаваў сябе ў Курапатах да МАЗу. Кадры абляцелі Беларусь. Асоба актывіста стала вядомая амаль кожнаму. Пасля быў пераслед ды прызнанне пра супрацу з КДБ і ў выніку выезд з Беларусі, калі яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Пазней ён з’ехаў на Данбас.

Сяргей Пальчэўскі распавядае, што на яго ціснулі, пагражалі дадаць тэрмін за ДТЗ, праз што ён «даў слабіну» і пагадзіўся падпісаць паперу супрацы з КДБ. Актывіст кажа, што зʼехаў на Данбас, каб атрымаць вайсковы досвед.

«Гэта наша вайна, Расея пагражае не толькі Украіне, але іншым суседзям. Беларусі. Таму трэба дапамагаць у нашым рэгіёне супрацьстаяць агрэсіі».

І дадае, што ў Беларусь вяртацца не збіраецца.

«Мне было складана псіхалагічна ў абстаноўцы дыктатуры, пастаяннага пераследу. Я выехаў, нягледзячы на фронце, я троху адпачыў ад беларускіх рэаліяў».

Ці даводзілася страляць і забіваць на Данбасе, якія планы ў Сяргея Пальчэўскага на будучыню – глядзіце ў «Гарачым каментары».

Глядзі таксама
Каментары