Святлана Алексіевіч у Калумбіі: «Нянавісць нас не выратуе, нас выратуе толькі любоў»


«Я не вельмі люблю публічнае жыццё, я чалавек самотнай і спакойнай працы. Я шмат езджу, але ў Калумбію – гэта вельмі далёка – я пагадзілася, бо я абсалютна не ведаю гэтай часткі Амерыкі ды абсалютна не ведала нічога пра Калумбію, але вельмі любіла і люблю Маркеса».

Пісьменніца распавяла, што перад паездкаю слухала прамовы прэзідэнта Калумбіі Хуана Мануэля Сантаса.Святлана Алексіевіч, пісьменніца:

«Я слухала вашага прэзідэнта, мне падавалася, што гэта чалавек, які хоча зрабіць вялікую справу. Але без падтрымання грамадства, без падтрымання кожнага калумбійца гэта цяжка зрабіць. Кожны мусіць зрабіць вялікую працу і кожны мусіць зразумець, што нянавісць нас не выратуе, нас выратуе толькі любоў».

Пісьменніца заклікала калумбійцаў аддана працаваць на карысць сваёй краіны, у якой ужо дзесяцігоддзямі не спыняецца канфлікт паміж урадавымі сіламі і злачыннымі сіндыкатамі Калумбіі.Іншыя тэмы: у Менску з чытачамі сустрэўся культавы ізраільскі пісьменнік Этґар Керэт. Выйшаў трэйлер новай стужкі пра Борна – у галоўнай ролі Мэт Дэйман. «Velcom» працягвае цыкл заняткаў па беларускай мове для школьнікаў.Марына Вашкевіч, Аляксандра Дорская