Гарачы каментар Святлана Алексіевіч: «Чуццё палітычнага звера пачало яму адмаўляць»


Абсалютна незвычайная размова з лаўрэаткаю Нобэлеўскай прэміі Святланай Алексіевіч. Мы спыталі пісьменніцу пра беларускую мову, расейскую пагрозу і пра пакутныя Курапаты. Размаўляе Вітаўт Сіўчык.

«Мы жывём сярод гвалту. Сёння вырываюць, выкідаюць крыжы з магілаў, на наступны дзень пераследуюць цыганоў, таму што ім падалося, што яны вінаватыя ў тым, што сталася з загінулым міліцыянтам. Так яны прыкрываюць сваю бездапаможнасць. Нічога незвычайнага. Колькі я сябе паматаю, у нашай краіне мы заўсёды так жывём. Гэта таталітарызм, які дужэе. […]

Крыжы ў Курапатах, якія паляглі, гэта, канешне, сведчыць пра тое, што Лукашэнка губляе глебу пад нагамі. Ён напэўна разгублены, ён помслівы, таму што дзесьці яго прыніжаюць, відавочна, гэта звязанае з тым, як сябе паводзіць Пуцін, патрабуючы аб’яднання. І гэтае яго вечнае палітычнае чуццё палітычнага звера, яно пачынае адмаўляць. Мне таксама падалося, што гэтыя Курапаты, гэтыя крыжы, калі яны валяліся на зямлі… Колькі людзей не пыталі на вуліцах – ні адзін чалавек не падтрымаў. Ні адзін чалавек не знайшоў, як звычайна, нейкага вытлумачэння… Гэта кажа пра тое, што ў яго адыходзіць глеба пад нагамі…»

Святлана Алексіевіч таксама падзялілася сваім меркаваннем пра магчымасць агрэсіі з боку Расеі, пра тое, якую мову яна пазначыць роднай падчас перапісу насельніцтва, і аб тым, што можа стаць надзеяй для Беларусі. Уся размовы – у відэа.

belsat.eu

Калаж з фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum

Глядзі таксама
Каментары