Святар Леанід Акаловіч: «Я за міліцыю больш маліцца не буду!»


Як у найгоршыя часы камунізму. На лаве падсудных – святары Беларускай аўтакефальнай царквы. І гэта Менск, цэнтр Еўропы ды 21 стагоддзе. Суд за малітву ў абарону Курапатаў.

Адміністрацыйныя працэсы рушылі над ераманахам Вікенціем (Віктарам Кавальковым) ды святаром, айцом Леанідам Акаловічам у судзе Цэнтральнага раёну сталіцы. Працэсы, што праўда, пакуль прыпынілі «для выпраўлення матэрыялаў справы».

Айцец Леанід Акаловіч, непрызнаная Беларуская аўтакефальная царква:

«Я лічу, што гэта пачынаецца здзек са святароў, дайшлі да святарства. Айца Вікенція судзілі, цягаюць па некалькі разоў, перакладаюць суд, сёння мне перанеслі суд, абарвалі нечакана. […]

Але ж у судзе – крывадушніцтва! Падставенства! Знявага! Я за міліцыю больш маліцца не буду! Я буду прасіць Госпада Бога, каб Госпад пакараў крывасведкаў гэтых! Я іх у вочы не бачыў, вы разумееце? І яны мяне не бачылі! А яны плююць у вочы, кажуць, што яны былі і мне гаварылі. Я кажу: пастаўце дакументы, дайце відэазапісы. Суддзя ўзяла, абарвала паседжанне і сказала: заўтра прыходзьце…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu