«Стаяць са шчытом я не буду». У студыі «Белсату» – допыты былых сілавікоў


Якія насамрэч маштабы гвалту міліцыянтаў, якія ператварыліся ў карнікаў? Інсайдарскія прызнанні ў праграме «Шчыра кажучы».

Былы следчы, імя якога мы не называем з меркаванняў бяспекі, звольніўся з органаў напярэдадні асноўнага дня галасавання. На рашэнне паўплывала хада сёлетняй выбарчай кампаніі:

«На жаль, у нас у гэты момант інстытут права не працуе. Ён страціў сваю сілу, і людзям няма куды звярнуцца па дапамогу. Я скажу на прыкладзе: для мяне стаўся вырашальным момант, калі людзі сталі ў чаргу, і іх пачалі затрымліваць… Для сябе пастанавіў, што, калі вазьму ў рукі шчыт і стану ў шэраг, дарогі назад у мяне не будзе».

Паводле іншага героя праграмы «Шчыра кажучы», матывацыяй для сілавікоў можа быць фінансавы бок, але ваганні там ёсць:

«Пануюць два настроі. Некаторыя мае знаёмыя казалі, што не ведаюць, што рабіць. Кантракты не прадоўжаныя, а пры звальненні пагражаюць крымінальнымі артыкуламі. Ёсць людзі, якія агрэсіўна настроеныя, што даўно працуюць. Лічаць, што людзі, якія выйшлі на пратэсты, – злачынцы, якія парушаюць грамадскі парадак. Ім штодня кажуць, што пратэстоўцы – анархісты, футбольныя фанаты, замежнікі – падрываюць суверэнітэт, і іх не трэба шкадаваць».

Hавiны
Мінак, якога моцна збілі ціхары з дубінкамі: Я быў нейтральным да ўладаў, але гэта перагіб і бяспраўе
2020.09.08 15:04

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • З якімі траўмамі і калецтвамі пратэстоўцаў сутыкнуліся беларускія дактары? Праўда ад працаўнікоў шпіталяў і ад пацярпелых;
  • Што не так з версіяй міліцыі пра смерць пратэстоўца Мікіты Крыўцова?

Глядзіце іншыя выданні праграмы «Шчыра кажучы».

НI, belsat.eu