Гарачы каментар Статкевіч панізіў Лукашэнку ў званні


Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Вайсковую акадэмію і там шмат нагаварыў: пра тое, што ягоныя сыны не хочуць быць прэзідэнтамі, пра сваё вайсковае званне і пра перспектывы беларускага войска, маўляў, трэба сябраваць з Расеяй, але і з NATO весці дыялог. Абмяркуем тэму з палітыкам, падпалкоўнікам запасу Міколам Статкевічам.

– Аляксандр Лукашэнка, аказалася, таксама падпалкоўнік. Як пачуваецеся ў такім жа званні?

– Я думаю, для мяне ён маёр. Нават калі ён сам сябе прызначыў падпалкоўнікам, то навошта ён цягае гэтую недарэчную, незразумелую форму? Гэта фуражка – у афрыканскіх краінах такія не носяць! Гэтыя недарэчныя пагоны з гербамі! Што гэты блазан апынаецца ва ўсё гэта? Апране падпалкоўнічую форму – і нармальна будзе на гэтых вучэннях ваенных.

– А канструктыўны дыялог з NATO – гэта пра што?

– Спрабуе паказаць Расеі, што нам ёсць куды адступаць, што калі будзеце крыўдзіць, то мы можам і туды адысці. Хаця адступаць насамрэч няма куды, таму што Лукашэнка свядома зрабіў беларускую дзяржаву філіяй расейскай, ён не можа без расейскай дапамогі. Ён сам гэта зрабіў. І ператварыў войска беларускае ў філію расейскага. Нават з гэтай датай. Людзі ў грамадстве па традыцыі могуць розныя святы святкаваць, тым больш зіма, дэпрэсіўны перыяд, людзям хочацца святаў. Тым больш ёсць жаночае свята – ёсць і мужчынскае. Жанчыны павіншуюць мужчынаў, каб яны не забылі 8 сакавіка павіншаваць. Але ёсць войска. І калі вы войска хочаце мець сапраўды войскам, здольным абараняць краіну, то што вы прывязваеце яго да чужой гісторыі, робіце яго ідэалагічна часткай расейскай арміі. Як абараняць краіну, калі, крый Божа, прыйдзецца з Усходу?..

Працяг размовы з Міколам Статкевічам – у сюжэце.

Незалежны вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін разважае пра тое, чаму сённяшняя беларуская моладзь не хоча ісці ў войска – і што з гэтым дзяржаве варта рабіць:

«Сёння прэстыж вайсковай службы ў вачах моладзі рэзка паў. Яны лічаць гэты час згубленым надарма. Каб не губляць гэтых людзей, якія з’язджаюць за мяжу – трэба працаваць з імі, падрыхтаваць рэзерв для высокатэхналагічнае вайны…»

А як бы вы ацанілі сённяшні стан беларускага войска? Ці яно ў нас баяздольнае, як гэта паказваюць на парадах? Адказваюць магілёўцы.

belsat.eu

Фота: Nikolai Petrov, BelTA, TASS / Michal Fludra, NurPhoto via ZUMA Press / Viktor Drachev, TASS / Forum

Глядзі таксама
Каментары