Спецыяліст распавёў пра магчымасці працы для беларусаў з замежным дыпломам


Як працаўладкоўваюцца тыя, хто атрымаў адукацыю за мяжой? Ці варта вучыцца ў іншых краінах, ці ўсё ж чапляцца менавіта за беларускі дыплом?

Галіна Абакунчык паразмаўляла з аўтарам адмысловага даследавання Анатолем Лысюком:

Калі мы апытвалі нашых рэспандэнтаў, то многія казалі пра тое, што па асобных спецыяльнасцях можна атрымаць адукацыю якасную ў Беларусі, але па некаторых, канешне, не. Мы павінныя разумець, што людзі вучацца за мяжой па асабістай ініцыятыве. Свет глабалізаваны, таму людзі шукаюць і іншыя варыянты. Таму шмат хто выбірае навучанне за мяжой.

– Які вынік адукацыі за мяжой?

Канешне, выйгрышы для тых, хто атрымаў адукацыю за мяжой, асабліва ў Еўропе. Цяпер для гэтых людзей рынак працы гэта не толькі Беларусь, але і ўся Еўропа. У іх ёсць еўрапейскі дыплом і перспектыва для працаўладкавання ў Еўропе. Варыянт працы ў Беларусі не адкідаецца, але тады ён адзін з многіх. А для краіны гэта страта. Выйгрыш толькі ў адным выпадку: калі нехта з гэтых маладых людзей вернецца. Краіна ні капейкі на іх адукацыю не выдала, а мае добрага спецыяліста…

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu

Фота: Jaap Arriens / NurPhoto via ZUMA Press / FORUM