Спецназ ЗША схапіў аднаго з лідараў «Ісламскай дзяржавы» – Умара-чачэнца


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGQ2tZN1RLN21nYmMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Амерыканскі спецназ працягвае дзейнічаць на тэрыторыі Іраку. У правінцыі Кіркук, што на поўначы краіны, яны захапілі аднаго з кіраўнікоў так званай «Ісламскай дзяржавы». Тэрарыста на мянушку Умар-чачэнец насамрэч завуць Тархан Батырашвілі, ён паходзіць з Панкіскай цясніны на поўначы Грузіі, дзе жывуць перасяленцы з Чачэніі.Пра перамогі над тэрарыстамі паведамляе таксама іракскае рэгулярнае войска, што дзейнічае пры падтрымцы еўрапейскай і амерыканскай авіяцыі. Багдад заявіў аб поўным выгнанні так званай «Ісламскай дзяржавы» з буйнога гораду Рамадзі, захопленага тэрарыстамі яшчэ ў траўні. Пра захоп Рамадзі іракскія афіцэры рапартавалі яшчэ на мінулым тыдні, але цяпер яны прынамсі ўзялі пад свой кантроль урадавы квартал.

ЯХ’Я РАСУЎЛ, ГЕНЕРАЛ-МАЁР ІРАКСКАГА ВОЙСКА:«Мы абаранілі нашую годнасць і нашыя землі. Мы вызвалім усе захопленыя гарады, так, як вызвалілі Джурф ан-Наср, Амэрлі, Дылюія, Тыкрыт і Байджы».

У Дамаску таксама рапартуюць аб перамогах, у тым ліку дыпламатычных. Паведамляюць, што паводле плану замірэння, прапанаванага ААН, з гораду Эз-Забадані сышлі праціўнікі Башара аль-Асада з суніцкіх груповак. Паводле дамовы, іх вывозяць аўтобусамі ў Турцыю праз аэрапорт у ліванскай сталіцы. Адначасова з тым трыста шыіцкіх семʼяў з правінцыі Ідліб перавязуць праз Турцыю і Ліван у раёны, кантраляваныя сірыйскім войскам і шыіцкай групоўкай «Хізбула».У горадзе Гомс, адкуль паводле ўмоваў замірэння сышлі 700 баевікоў з семʼямі, сёння адбыўся падвойны тэракт. Загінула не менш за 32 чалавекі. Адказнасці за выбухі пакуль ніхто не ўзяў, але тэрарыста-смяротніка і замінаваныя аўтамабілі маглі падрыхтаваць у гэтак званай «Ісламскай дзяржаве», якая здзейсніла тэракт у Гомсе два тыдні таму.А ў анексаваным Севастопалі сёння ўзнагародзілі расейскіх марскіх пехацінцаў, што ваявалі на баку Башара аль-Асада. Медалі яны атрымалі за абарону авіябазы, з якой расейскія самалёты выляталі бамбаваць гарады, не падкантрольныя прэзідэнту Сірыі.

ВАСІЛІЙ ХАМЯК, КАМАНДЗІР ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯ:«Ахова аэрадрому па перыметры, прылеглую тэрыторыю, адпаведна прыкрыццё глісадаў узлёту-пасадкі самалётаў, выведніцка-пошукавыя дзеянні».

Паводле заходняй кааліцыі, якую ўзначальваюць ЗША, 90 % абʼектаў, якія бамбуюць расейцы, не маюць аніякага дачынення да гэтак званай «Ісламскай дзяржавы».НН, belsat.eu