Спартоўцы – Лукашэнку: «Мы перамагалі сумленна»


Пад якія рэпрэсіі трапілі спартоўцы, якія сталі на бок народу? Што яны губляюць і могуць згубіць? Які ўнёсак дзейных уладаў у развіццё спорту? На гэтыя ды іншыя пытанні атрымаем адказы ў праграме «Шчыра кажучы».

«Мы перамагалі супернікаў, але сумленна. І не калечылі іх». Так кажуць зоркі беларускага спорту, якія далучыліся да народных пратэстаў супраць фальсіфікацыяў і гвалту сілавікоў.

Нядаўна з’явіўся адкрыты ліст спартоўцаў з патрабаваннем правесці паўторныя выбары, вызваліць палітзняволеных і спыніць гвалт з боку сілавых структураў. Пад зваротам ужо падпісаліся больш за паўтысячы асобаў. Адзін з падпісантаў гэтага ліста і ініцыятараў стварэння Свабоднага аб’яднання спартоўцаў Беларусі – Ягор Мешчаракоў, чэмпіён Еўропы па баскетболе сярод моладзевых камандаў.

«Усё роўна, які ты спартовец: сярэдні, высокіх вынікаў, крыху горшы. Трэба проста займаць чалавечую пазіцыю. У тым сэнсе, што стаўленне да людзей павінна быць адэкватнае, тое, якое прапісана ў Канстытуцыі. Аляксандра Герасіменя правільна сказала: гэта ўжо не палітыка, а змаганне дабра і зла».

Што могуць страціць спартоўцы, якія выступаюць за перамены? Распытаем ў праграме «Шчыра кажучы» шматразовую алімпійскую чэмпіёнку па плаванні Аляксандру Герасіменю.

«Усё: яны могуць страціць кантракт, яны могуць не мець магчымасці трэніравацца ў Беларусі. Камусьці могуць скараціць зборы. Шмат для якіх відаў спорту гэта крытычна. Кагосьці пакінуць без алімпійскай стыпендыі (за алімпійскія медалі стыпендыя каля 3000 рублёў. Заробак у спартоўца адносна невысокі, таму шмат для каго гэта будзе крытычна».

А ці былі наступствы для Аляксандры Герасімені пасля крытычных выказванняў супраць гвалту сілавікоў?

«Не хочуць даваць ваду пад мой клуб плавання, даючы тлумачэнні, якія не выглядаюць на праўдзівыя. Можа, і адэкватна ўспрыняла б сітуацыю і папрасіла бацькоў знайсці іншае часовае месца для заняткаў, але мне ніхто нічога не кажа. (…) Раней задумвалася пра тое, што няма развіцця ў нас. Ты хочаш нешта зрабіць, але натыкаешся на бюракратычную сцяну».

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Зварот да сілавікоў алімпійскай прызёркі па плаванні Аляксандры Герасімені
  • Якія аргументы тых спартоўцаў, хто ўдзельнічае ў акцыях на карысць Лукашэнкі?
  • Чаму Беларусі не патрэбнае Міністэрства спорту?

Глядзіце іншыя выданні праграмы «Шчыра кажучы».

Belsat.eu

Калаж з фота: David Gray / Reuters / Forum