Праграма «Вяскоўцы» зноў наведала Польшчу ды прывезла адтуль шэраг цікавінак. Вядоўца Віктар Шукеловіч папрацаваў на будоўлі ў вёсцы Пухлы ды пазнаёміўся са спадаром Міраславам Стэпанюком, які стварае тут аграсядзібу.
Спадар Міраслаў, які раней працаваў выкладчыкам, а таксама быў дырэктарам Белавежскага нацыянальнага парку, распавёў, чаму зацікавіўся турызмам ды як збіраецца дбаць пра наведнікаў сваёй аграсядзібы. Гаспадар паказаў Віктару, чым раней накрывалі дахі, а таксама падзяліўся асабістай гісторыяй пошукаў сябе і сваёй нацыянальнай тоеснасці.
Неспадзявана Віктар аказаўся на бульбяным полі, на якім пастанавіў падсілкавацца і раскласці вогнішча. Гаспадыня поля – спадарыня Міраіда з вёскі Макаўка – пасябравала з Віктарам, распавяла яму пра свае зацікаўленні ды зладзіла сапраўдны канцэрт на незвычайным інструменце.