Раскопкі на тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку вядуцца ўжо некалькі гадоў. Сёлета адмыслоўцы заклалі два шурфы ў царкве Святога Спаса 12 стагоддзя.
Спаская царква ў Полацку знакамітая найперш сваймі фрэскамі. Самы маштабны ансамбль фрэскавага жывапісу 12 стагоддзя ўва ўсёй Усходняй Еўропе месціцца менавіта тут. Сярод знаходак – старажытныя будаўнічыя матэрыялы, манеты, пацеркі, кафля ды іншыя рэчы. Раскопкі праводзяць работнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту і Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Аркадзя Куляшова пры падтрыманні адмыслоўцаў з Дзяржаўнага Эрмітажу (Санкт-Пецярбург, Расея).
BB, belsat.eu