У сярэдзіне 1980-ых на заходняй мяжы Савецкага Саюзу ў лясах пачалася сакрэтная будоўля 10-узроўневага падземнага бункеру. Ён меўся служыць бяспецы савецкага камандавання на выпадак ядравай атакі, якую сацыялістычны лагер чакаў ад ЗША і НАТО.
Якія сведчанні Халоднай вайны засталіся сёння? Вядоўца праграмы «Аўтаспынам па Беларусі» Аўгіння Манцэвіч паехала ва ўрочышча Шацілкі Свіслацкага раёну да месца каманднага пункта абʼяднаных сілаў Варшаўскай дамовы і паспрабавала спусціцца пад зямлю.
У здымках выдання дапамагаў мясцовы сталкер Артур Крыштофік. На ягоным youtube-канале можаце паглядзець відэа з іншых вылазак у закінутыя месцы Беларусі.
МЯ, belsat.eu