Што трэба змяніць, каб мы сталі больш зарабляць?


Прадукцыйнасць працы беларуса амаль у 6 разоў ніжэйшая, чым у еўрапейца. А між працаўнікамі дзяржаўнага прадпрыемства і прыватнага – розніца ў 2 разы. Няўжо беларусы не ўмеюць працаваць?

«Асноўны момант – максімальная колькасць аб’ектаў. Маштабаваць колькасць аб’ектаў. Рабіць не пяць, а дваццаць. І за кошт гэтага і больш прадукцыйнасць працы і больш заробак», – тлумачыць сваё бачанне эфектыўнай працы дырэктар будаўнічай кампаніі «АртБудГрад» Іван Матвееў.

У Івана – будаўнічая фірма і сотня будаўнікоў пад кіраваннем, замовы распісаныя на год наперад. Ён імкнецца заўсёды мець аптымальную колькасць аб’ектаў у працы. Тады брыгады рабочых занятыя ўвесь час.

У каштарысе кожнага аб’екту доля заробкаў рабочых вызначаная. Колькі зрабіў – столькі і атрымаў. Ніхто не атрымлівае грошай проста так. У той жа час ніхто не ўлягае за капейкі.

Hавiны
Чатырохдзённы працоўны тыдзень у офісе Microsoft у Японіі прадэманстраваў павелічэнне прадукцыйнасці працы
2019.11.04 17:43

Прадукцыйнасць працы – гэта агульная выручка, падзеленая на колькасць работнікаў.

Калі лічыць паводле валавога прадукту, то ў 2017 годзе адзін беларус вырабляў прадукцыі на 13 тысяч долараў. У Польшчы гэты паказнік складаў амаль 57 тысяч, у Еўразвязе – 82 тысячы, а ў ЗША – 111 тысяч долараў.

Нават дзяржаўныя эканамісты прызнаюць, што нашыя вытворчасці нетэхналагічныя, дужа стратныя ў плане матэрыялаў і энергаёмістасці і далёкія ад сучасных галоўных тэхналогіяў.

«Калі ўзяць, напрыклад, азіяцкія краіны, якія 30 гадоў таму былі ў такім жа становішчы, як Беларусь, то сёння яны апярэджваюць нас у 3–5 разоў. Краіны Усходняй Еўропы, з якімі мы былі на адным узроўні, апярэджваюць нас больш чым напалову», – прыводзіць прыклады эканаміст Яраслаў Раманчук.

Асабісты капітал
Як удала збегчы ад беднасці? Пераехаць ды змяніць кваліфікацыю
2019.10.29 09:00

Высокія падаткі робяць нашую прадукцыю неканкурэнтаздольнай. Крэдыты для бізнесу дарагія, а мытныя бар’еры абмяжоўваюць выхад на міжнародны рынак. А які заробак плаціць працаўнікам, вырашае не ўласнік, а чыноўнік.

«Намінальная заработная плата павялічылася на 14 %, а прадукцыйнасць працы – на 1,3 %. Вось за такое трэба расстрэльваць, таму што 14 % праелі, а вы сталі працаваць лепш усяго толькі на 1,3 %. Вы не даганяеце краіны Усходняй Еўропы, вы адстаяце», – абураецца эканаміст.

Пры такім росце прадукцыйнасці працы рост заробку мусіць быць не большы за 0,5 %. Астатняе трэба інвеставаць у развіццё.

Мaю прaвa
130 рублёў за 29 працоўных дзён. Сяляне працуюць у нечалавечых умовах
2019.10.23 20:05

Рост прадукцыйнасці даюць аўтаматызацыя і рабатызацыя. І ўдзел у міжнародных ланцугах вытворчасці са сваім канкурэнтаздольным прадуктам.

«Не заўсёды прадукцыйнасць працы трэба ставіць у аснову. Калі думаць толькі пра тое, як зрабіць больш вырабаў за адзінку часу, то гэта можа прывесці да таго, што ўпадзе якасць», – лічыць Аляксандра Нехарошава, дырэктарка кампаніі «СтоўнТэк».

Нехта сцвярджае, што беларус ніколі не будзе працаваць гэтак адказна, як немец, бо іншы менталітэт. Але эфектыўных работнікаў на рынку хапае – іншыя ў прыватніка проста не прыжываюцца. Таму ўсе магчымасці павысіць прадукцыйнасць працы ёсць – галоўнае, стварыць на тое неабходныя ўмовы.

Асабісты капітал
Беларусы зарабляюць удвая менш, чым сцвярджае дзяржава
2019.10.07 20:05

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце. Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках. Падпісвайцеся на нашурассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».