Што рабіць з «ворагамі Беларусі»?


Гісторык і колішні палітзняволены Зміцер Дрозд лічыць, што праваабаронцам нельга прызнаваць палітзняволенымі «рэгнумаўцаў», якіх судзяць на гэтым тыдні ў Менску.

Бо «у першую чаргу трэба абараняць інтарэсы беларускай дзяржавы, а не ворагаў Беларусі». А «рэгнумаўцы» – якраз »ворагі Беларусі«, тыя, хто не прызнае існаванне яе як дзяржавы і змагаецца супраць беларускай мовы, адзначае Дрозд.

Падрабязней пра тое, што рабіць з »ворагамі Беларусі«, як КДБ адзначэннем 100-годдзя прадэманстраваў, што ёсць філіялам ФСБ, а таксама абмеркаванне іншых падзеяў мінаючага тыдня – глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова» Усевалада Сцебуракі са Змітром Драздом.