Гарачы каментар Што можа стаць апошняй кропляй для беларусаў, каб выйсці на масавы пратэст?


«Улады адчуваюць сябе пераможцамі над грамадзянскай супольнасцю і палітычнай апазіцыяй дзесьці з 2006 года», – кажа філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч. Пра гэтую ўнікальную сітуацыю, у якой апынулася актыўная частка беларусаў, паразмаўляем непасрэдна са спадаром Мацкевічам.

«Улады адчуваюць сябе пераможцамі над грамадзянскай супольнасцю і палітычнай апазіцыяй дзесьці з 2006 года. Іншая справа, што яны так і не могуць асэнсаваць, усвядоміць сабе тую сітуацыю, у якой апынуліся, разграміўшы грамадзянскую супольнасць і апазіцыю, што зараз за ўсё яны адказваюць. У дадзеным выпадку таксама ўлады адказваюць за тое, што парушаная традыцыя Чарнобыльскага шляху, і што ў Беларусі ёсць такая экалагічная небяспека. Чарнобыльскі шлях – гэта ж не свята! Гэта жалоба па тых згубленых намі прыродных рэсурсах, па забруджванні асяроддзя… І гэта працягваецца! І акумулятарны завод у Берасці, і сітуацыя ў Светлагорску, у Магілёве, і АЭС, і гэтак далей. Экалагічная небяспека толькі абвастраецца. І тое, што грамадзянская супольнасць не можа нават на гэта дэманстратыўна адрэагаваць Чарнобыльскім шляхам – гэта параза ўсіх нас. Бо дзяржава без грамадзянскай супольнасці – гэта калека, а не дзяржава…»

Мы запыталіся ў мінакоў на менскіх вуліцах, што можа стаць апошняй кропляй, каб беларусы выйшлі на масавы пратэст?

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары