Гарачы каментар Што чакае Марыю Тарасенка, якая пазвала дзяржаву за тое, што трапіла ў спісы «дармаедаў»?


Жыхарка Гомля Марыя Тарасенка не пажадала мірыцца з тым, што дзяржава ўключыла яе ў спіс гэтак званых дармаедаў і падала пазоў у суд… на дзяржаву ў асобе Камітэту па сацыяльнай абароне.

З такой фармулёўкай:

«Уключэнне маіх асабістых звестак у базу не занятых у эканоміцы я расцэньваю як грубае ўмяшанне ў прыватнае жыццё маёй сям’і, як прыніжэнне чалавечай годнасці, пастаноўку ў няроўнасць перад законам і пазбаўленне права без усялякай дыскрымінацыі на роўную абарону законных інтарэсаў. Гэта прынесла і працягвае прыносіць мне глыбокія маральныя пакуты».

Аднак суд у Гомлі вынес рашэнне: пытанне з якім звярнулася спадарыня Тарасенка суду не падлягае. Праваабаронца Леанід Судаленка, які аказвае юрыдычную дапамогу жанчыне, з намі на сувязі:

– Ці ў выпадку Марыі Тарасенкі не атрымліваецца, што дзяржава пазбавіла яе прававога механізму абароны сваіх інтарэсаў?

«Так, насамрэч сумна вядомы дэкрэт нумар тры не ўтрымлівае такога права, ані не прапісаную дэтальна працэдуру, як грамадзяніну, які трапіў у спісы так званых «незанятых у эканоміцы», бараніць свае правы праз суды. І па гэтай прычыне Марыі Тарасенка было адмоўлена ў узбуджэнні справы па яе скарзе на ўключэнне ў так званых «дармаедаў».

Мы, праваабаронцы, казалі і кажам, што дэкрэт аб дармаедах супярэчыць галоўнаму закону нашай краіны – Канстытуцыі. Таму што паводле Канстытуцыі кожны грамадзянін мае права бараніць свае правы праз суд, а дэкрэт не дае такога права, і суды ў нашым выпадку прытрымліваюцца палажэння дэкрэту, а не галоўнага закону краіны…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Жыхары Віцебску распавялі журналістам «Белсату», ці пакрыўдзіліся б яны, калі б улады назвалі іх «дармаедамі» і ўнеслі ў спіс дармаедаў? І чаму?

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары