Шосты прэзідэнт Украіны спалохаў расейскіх палітыкаў


Спыніць вайну на Данбасе, але не коштам страты ўкраінскіх тэрыторыяў, увесці крымінальную адказнасць дэпутатаў за незаконнае ўзбагачэнне, запрасіць украінцаў замежжа адбудоўваць краіну – усё гэта паабяцаў зрабіць новы прэзідэнт Украіны ў часе сваёй інаўгурацыйнай прамове.

Шосты прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі:

«І Крым, і Данбас – гэта ўкраінская зямля. І мы страцілі там не толькі тэрыторыі, мы страцілі самае галоўнае – людзей. І сёння мы проста павінныя (я ўпэўнены, яны нас чуюць) вяртаць іхную свядомасць. Мы згубілі гэтую свядомасць. За гэтыя гады ўлада не зрабіла нічога, каб яны адчулі сябе ўкраінцамі. Яны не чужыя, яны нашыя – украінцы. […]

Цягам свайго жыцця я рабіў усё, каб украінцы ўсміхаліся. Я адчуваў гэта сэрцам. Гэта была не толькі мая праца, гэта была мая місія. Наступныя 5 гадоў я буду рабіць усё, украінцы, каб вы не плакалі. […]

Я вельмі хачу, каб у вашых кабінетах не было маіх выяваў, не было маіх партрэтаў. Бо прэзідэнт – не ікона, не ідал. Прэзідэнт – гэта не партрэт. Павесьце туды фотаздымкі сваіх дзяцей і перад кожным рашэннем глядзіце ім у вочы».

Палітычная аглядальніца ў Студыі «Белсат» Алена Бабакова распавяла свае галоўныя назіранні з цырымоніі інаўгурацыі.

belsat.eu