Школа, дзе вучаць выкладаць мазаіку і кроіць каўбасу


Больш за чатыры гады ў Менску працуе творчая майстэрня для падлеткаў з асаблівасцямі развіцця, якую арганізавалі бацькі. Галоўная ідэя майстэрні – адаптаваная прастора, куды могуць прыйсці дзеці з аўтызмам. Наведвальнікі ствараюць кераміку, малююць і, галоўнае, праз творчасць вучацца сацыяльным навыкам і сяброўству.

Кожнае лета майстэрня робіць летнік, які дае магчымасць бацькам на некалькі гадзін адпачыць, ці заняцца сваімі справамі, а падлеткам у час канікулаў цікавы занятак, які не трымае іх у кватэры. Таксама на базе майстэрні летам робяць пляцоўку для практычных заняткаў педагогаў, якія суправаджаюць і вучаць падлеткаў з асаблівасцямі ў школах.

Ініцыятыву не падтрымлівае дзяржава, яна існуе дзякуючы дабрачыннасці неабыякавых людзей і арганізацыяў.