Шэсць загадак ад «VURAJ»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGeFZKOE5BM05YVzglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Палескі фальклор і чарадзейства з удзелам поўнай залы гасцей. Этна-гурт «Vuraj» адзначае сваё 5-годдзе прэзентацыяй новага альбому.Гурт вырас, але не здрадзіў свайму стылю: новы міні-альбом «Шэсць загадак» склалі аўтарскія апрацоўванні народных спеваў бабуль з заходняга Палесся ды іхныя аўтэнтычныя версіі.Кажа Сяржук Доўгушаў, музыка: «Мы спрабуем данесці менавіта нашыя палескія мікрамовы. Пра гэта ніхто не казаў. Дзесьці, можа быць, спявалі палескія песні, але не так, можа быць, яскрава, як мы паспрабавалі зрабіць».Новы этап для «Vuraj» – прыход у калектыў таленавітага баяніста Аляксандра Ясінскага, які ўдзельнічае ў іншых праектах. Цяпер гурт загучаў больш пранізліва. Аляксандр Ясінскі: «Для мяне цяжкасці, досвед асабіста заключаецца менавіта ў матэрыяле, з якім я працую. Гэта – беларуская народная песня. Трэба быць асцярожным, каб не сапсаваць тое, што ўжо адшліфаванае гадамі, стагоддзямі».Трапяткая праца музыкаў з архаічным матэрыялам у выніку пагружае гасцей у памежны стан псіхадэлікі, сатканай з фолку, неароку і акадэмічнага джазу. Наведнікі клубу «Beer&Wine» смакавалі кожную песню: «Гэта нейкі шаманізм, гэта нейкая харызма Сержука, індывідуальнасць», «У іх ёсць своеасаблівы стыль: яны яшчэ калі прыязджалі да нас у Віцебск, яны там захапілі ўсіх».А на дэсерт гасцям – песня «Шчодры вэчор» у электронным апрацоўванні гурта «CherryVata». Пакуль альбом можна знайсці толькі ў інтэрнэце. Але ў часе навагодніх святаў музыкі плануюць яшчэ шмат сустрэчаў з прыхільнікамі.Іншыя тэмы: «Талакою» – 30 гадоў. Кніга 2015 года – сёлета толькі адна намінацыя. Сімвалы нашых святаў – духмяны ўзвар, саламяны павук і папяровыя цацкі.Вольга Гардзейчык, Таццяна Уласенка, «Белсат»