Шчорсы. Прыгажосць і марнасць спадчыны Храптовічаў


Яўхім Храптовіч ды ягоныя нашчадкі пераўтварылі шараговае беларускае мястэчка ў цэнтр асветы і ўзорнага сельскагаспадарчага прадпрыемства.

Знакамітую бібліятэку ў Першую сусветную вайну эвакуявалі ў Кіеў, але ацалелі шмат якія сядзібныя будынкі, у тым ліку вялікі гаспадарчы двор, збудаваны выбітнымі архітэктарамі пад канец XVIII – пачатак XIX стст. у стылі позняга барока і ранняга класіцызму. Пасля Другое сусветнае вайны фальварак трапіў да мясцовага калгасу, што нічога добрага яму не варажыла.