Шалкевіч – вясёлы, востры, лірычны – у #BML




Бард, які ўжо з чвэрць стагоддзя збірае на свае канцэрты аншлагі. Ягоны талент цэняць не толькі на Радзіме, але і за мяжою. Віктар Шалкевіч – госць аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live».

Напярэдадні свайго 60-гадовага юбілею музыка зайграў свае найлепшыя песні, а ў размове з Міраю Шульц падзяліўся ўласнымі адкрыццямі ў музыцы, распавёў пра працу аўкцыяніста і, безумоўна, не абышлося без вясёлых гісторыяў ды показак.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Жлобская нацыя»
  • «Горад»
  • «Смутны беларускі блюз»
  • «Койданава»
  • «Шалёная»

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.