Шахцёры з’явіліся на беларускіх землях ужо 5 тыс. год таму

Пад Ваўкавыскам каля пасёлка Краснасельскі сярод лясоў і палёў крыецца ўнікальны помнік – дзясяткі, а папраўдзе можа сотні ці тысячы самых старажытных шахтаў Беларусі – па здабычы крэменю.

Старажытныя шахцёры ад 3 тыс. да 1 тыс. гадоў да н.э.не толькі выкопвалі, але і апрацоўвалі здабытую сыравіну, масава выраблялі сякеры, скрабкі, наканечнікі стрэлаў. Рабілі не толькі для сябе, але і для блізкай і далёкай ваколіцы.

Як працаваць з надзвычай вострым на сколах, але вельмі крохкім матэрыялам паказваюць адмыслоўцы-археолагі, аднаўляючы самую старажытную рамесную тэхналогію.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

belsat.eu

Больш матэрыялаў

Што ратавала ў Галадамор у Савецкай Беларусі?

Чаму беларускія землі раздзялілі ў 1921-м?

Чаму «партызанскі» народ пратэстуе мірна?

«Сталін не ведаў»? Як працавала савецкая ўлада

Калі царква была беларускай?

Новая дата для Дня абаронцы Айчыны

Якую будучыню для Беларусі рыхтаваў Сталыпін

Чаму палякі ў Літве гавораць па-беларуску