Севярынец: «Мы думалі, што за год-два штурмам возьмем уладу»


«Маладому фронту» – 20 гадоў. З арганізацыі, якая «выхоўвае дух і маральныя каштоўнасці», за гэты час выйшла шмат журналістаў, пісьменнікаў і нават супрацоўнікаў дзяржаўных структураў.

Сябрамі МФ былі Сяргей Гудзілін, Віталь Рымашэўскі, Францішак Вячорка і журналіст «Белсату» Валер Руселік.

У арганізацыю ўступалі чальцы БРСМ – тады іх білеты ўрачыста палілі. Былі і цэлыя школьныя класы маладафронтаўцаў – як у Віцебску, дзе вучні абаранялі свайго настаўніка, калі на яго пачалі ціснуць улады.

Пра перабежчыкаў з МФ ва ўладу і «беларускага Навальнага» Уладзімір Мацкевіч гутарыць з Паўлам Севярынцам, адным са стваральнікаў арганізацыі.