Сацыёлаг: У катэгорыю «дармаедаў» трапілі самыя неабароненыя групы насельніцтва


Чыноўнікі налічылі такіх у нашай краіне паўмільёна «дармаедаў». Гэтак званыя дармаеды будуць разлічвацца за камуналку па поўных тарыфах. Але прыдумалі ва ўрадзе яшчэ адное пакаранне. Аляксандр Лукашэнка падпісаў загады нумар 473 і 474, паводле якіх усіх незанятых у эканоміцы пазбавяць дзяржаўнае падтрымкі пры пабудове кватэраў і дамоў. Размаўляем з сацыёлагам Аленай Арцёменка:

«Сацыяльная дзяржава павінная падтрымліваць тыя групы насельніцтва, якія не могуць зарабіць сабе на жыццё. Мне падаецца, што гэта вынік ініцыятывы прыцягнуць да парадку ўсіх, хто на думку дзяржавы не ўносіць свой уклад у эканоміку краіны. У першую чаргу гаворка, думаю, ішла пра працоўных мігрантаў. Але калі выдалі дэкрэт нумар адзін аказалася, што ў тыя катэгорыі, якія лічацца дармаедамі, сапраўды трапляюць самыя неабароненыя групы. […] Я не ведаю такіх пракладаў, калі б абцяжарванне неабароненага беспрацоўнага насельніцтва мела нейкі пазітыўны эфект. У свеце прынята падтрымліваць беспрацоўных, а не падвышаць ім тарыфы…»

Як беларусы ставяцца да таго, што ў нашай краіне прымаюць законы, якія пазбаўляюць беспрацоўных сацыяльнае дапамогі?