Саша Сотнік: Захад пастанавіў «мачыць» Пуціна на асабістым полі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGZzd5cnIxS3FZT3clMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Самы багаты чалавек у Еўропе, самы карумпаваны прэзідэнт і… апошні дыктатар Расеі.Усе гэтыя ды іншыя эпітэты ў бок Уладзіміра Пуціна вынікаюць з заяваў Міністэрства фінансаў ЗША, публікацыяў ды дакументальнай стужкі Бі-Бі-Сі «Таемныя багацці Пуціна». Цягам тыдня прэзідэнт Расеі забраўся на медыйны алімп, што праўда, з досыць адмоўным іміджам. Пра што даведаліся аўтары карціны ад крамлёўскіх інсайтаў?Аўтары стужкі спасылаюцца на сакрэтную справаздачу амерыканскай выведкі, у якой фінансавы стан Пуціна ацэньваецца на $ 40 млрд. У фільме паказаныя шматлікія дакументы і выказванні сведкаў, якія паслядоўна даводзяць той факт, што прэзідэнт Расеі жыве падобна саудаўскім прынцам-мільярдэрам.Раскрываюцца спосабы ўзбагачэння прэзідэнта і ягоных даўніх сяброў ды калегаў па працы, з пачатку 90-ых гадоў. Адна з такіх схемаў – збор грошаў з расейскіх алігархаў, нібыта на сістэму аховы здароўя, але насамрэч яны ішлі на іншыя выдаткі.Госць «Гарачага каментара» – расейскі журналіст Саша Сотнік. «Захад доўгі час меркаваў, што Пуцін і ягонае акружэнне – усё ж адэкватныя хлопцы, якія ўрэшце пакажуць сваю здольнасць дамаўляцца. Па ўсёй верагоднасці, усе магчымыя пытанні былі вычарпаныя, а Пуцін паказаў сваю няздольнасць дамаўляцца, сваю неадэкватнасць. Ён проста згубіў сувязь з рэальнасцю», – адзначыў журналіст.На ягоную думку, выкрыць Пуціна пастанавіла не толькі Вялікая Брытанія ды ЗША, а гэта была калектыўная дамова ўсяго Захаду «мачыць» Уладзіміра Пуціна на асабістым полі.Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu