Размова Саша Філіпенка: Расейскае ТБ зробіць з беларусаў «нацыю паліцаяў» за 2 тыдні


«Цягам двух месяцаў у Расеі паверылі, што ўкраінцы прачынаюцца, зʼядаюць расейскае дзіця на сняданне і з гэтага пачынаюць свой дзень», – гаворыць Саша Філіпенка.Пісьменнік і журналіст Саша Філіпенка, які вырас у Менску, а цяпер жыве і працуе ў Маскве, кажа, што калі прыязджае з Беларусь, то адчувае адлігу. У прыватнасці, з-за магчымасці публікаваць досыць крытычныя тэксты ў часопісе «Большой». Паводле яго, беларускія ўлады зразумелі, што небяспека для сыходзіць не ад беларускай інтэлігенцыі, а з боку Расеі.Колькі спатрэбіцца расейскім тэлеканалам, каб ператварыць братоў-беларусаў у «нацыю паліцаяў і здраднікаў»? «Тыдні два», – кажа Філіпенка, бо «ёсць адпрацаваныя схемы, на той самай Украіне».А ці можа такая замова паступіць блізкім часам? Цалкам магчыма, бо «Расея жыве эпохай замарожаных канфліктаў», і «усю сваю гісторыю жыла за кошт пашырэння».Падрабязней – у «Размове дня» са Святланай Калінкінай.

Глядзі таксама
Каментары