Самыя цікавыя помнікі Магілёву


Магілёў зусім не заслужана застаецца ў баку ад ажыўленых турыстычных маршрутаў.

Калі пайсці ў пешую вандроўку па ягоных гістарычных мясцінах і помніках архітэктуры, то яна зойме не адзін дзень. Ужо ад гістарычнага ядра гораду – замчышча – пачынаецца шчыльная забудова XVIII–XIX ст., над якой дамінуе знакамітая ратуша. Цэрквы, касцёлы, банкі, гатэлі, тэатр, будынак жандармерыі, дзе зараз міліцыя, а над ганкам казырок з… двухгаловым царскім арлом з 80-х гадоў XIX ст.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

belsat.eu