Сакрэты маладосці ад «Крамы» у «Belsat Music Live»


«Крама» на сцэне чвэрць стагоддзя, а сам Ігар Варашкевіч яшчэ на 10-годдзе болей. Пры гэтым музыкі знаходзяцца ў выдатнай форме, у чым пераканаемся ў новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live».

Што трымае іх разам і што натхняе, якія адкрыцці ў сучаснай музыцы яны для сябе зрабілі і ці пужае іх пенсія ды яе памер – дазнаемся з размовы Міры Шульц. Не абыдзецца і без прэм’еры, чакайце трэцюю частку музычнага серыялу пра Стэфку!

Песні, якія прагучаць у праграме:

  • «Колькі дарог» (музыка Ігара Варашкевіча, словы Змітра Лукашука);
  • «Стэфка праз 30 год» (музыка Ігара Варашкевіча, словы Змітра Лукашука, Ігара Варашкевіча);
  • «Падае дождж» (музыка Ігара Варашкевіча, словы Насты Гулак)