Рымашэўскі: Мы не павінныя згаджацца на дыскрымінацыйныя законы


Плаціць міліцыі за паслугі падчас правядзення масавых акцыяў незаконна, лічаць арганізатары сёлетняга Дня Волі 24 сакавіка ў сталічным Кіеўскім скверы. Прадстаўнікі дэмакратычных рухаў ініцыявалі зварот у Канстытуцыйны Суд з просьбай праверыць на адпаведнасць асноўнаму закону краіны пастанову ўраду нумар 49, якая і ўводзіць аплату такіх паслугаў.

Размаўляем з сустаршынём Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталём Рымашэўскім.

«Па сутнасці, што адбылося? У Беларусі ўведзеная не проста абмежаванне на палітычную актыўнасць, а ўведзеная сегрэгацыя па маёмаснай прыкмеце. Таму што нават каб замовіць пікет, нават не на палітычную тэму, на 5 чалавек, мінімальная сума 150 рублёў. І гэта толькі за аплату паслугаў міліцыі! Калі да гэтага дадаць хуткую дапамогу, зеленбуд, каторы мусіць прыбіраць тэрыторыі, атрымаецца сума каля 300 рублёў. Я нагадаю, што беларускія пенсіянеры прыкладна такую пенсію атрымліваюць, а людзі ў рэгіёнах, у сельскай гаспадарцы каторыя працуюць, – гэта дзеля іх заробак. Гэта значыць, што ў прынцыпе мільёны беларусаў не могуць замовіць ні пікет, ні масавую акцыю на любую тэму…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu