Рымашэўскі: Лукашэнка паедзе ў Брусель толькі, калі здарыцца цуд


Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі мяркуе, што кіраўнік Беларусі не паедзе на саміт Усходняга партнёрства.

Ужо на наступным тыдні – саміт Усходняга партнёрства ў Бруселі, на які запрасілі і Аляксандра Лукашэнку. Але кіраўнік Беларусі на сустрэчу не паедзе – прынамсі гэтак сцвярджае наш госць, палітык Віталь Рымашэўскі з «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі».

«Чакаць Аляксандра Лукашэнку ў Бруселі не выпадае, канешне, калі не здарыцца цуд, калі раптам міністр замежных справаў Нямеччыны не прывязе ў сваім партфелі заўтра такія прапановы, якія не зрабіў ЕЗ у апошнія месяцы напярэдадні гэтага саміту. Я думаю, што гэтага не будзе», – заявіў Віталь Рымашэўскі.

Размова цалкам – у відэа вышэй.