Гарачы каментар Руслан Шошын: Вейшнорыя – пагроза не для Лукашэнкі, а для Расеі


На гэта ўказвае ў эфіры «Белсату» журналіст газеты «Rzeczpospolita».

«Адная з мэтаў вучэнняў для Расеі – паказаць свету, па якім баку знаходзіцца Беларусь – незалежна ад таго, што Лукашэнка не прызнаў Абхазію, Асецію і Крым. Вучэнні – аўтарства Крамля: міфічнага ворага лакалізавалі на захадзе Беларусі – рэгіёне, дзе насельніцтва бліжэй Захаду, больш бачыць і часцей выязджае за мяжу, падтрымлівае кантакт з Польшча і Літвой», – кажа Шошын.

«Чаму ўзялі захад Беларусі? Рэгіён акрэсліваюць як нестабільны рэгіён, як «ворага» – гэтаксама, як Заходнюю Украіну ў расейскіх медыях. Гэта не зусім па-Лукашэнкаўску: для яго гэты рэгіён нічым не адрозніваецца ад Віцебшчыны ці Гомельшчыны, а Расея, відаць, бачыць там магчымы супраціў, калі дойдзе да расейскай прысутнасці ў Беларусі».

Глядзіце размову Валера Руселіка з Русланам Шошыным у «Гарачым каментары»

Глядзі таксама
Каментары