Наколькі працяглы і глыбокі будзе гэты віток дэвальвацыі? У чым прычыны? Як на Беларусь паўплывае новая хваля каронавіруса ў свеце? І як палітычны крызіс працягвае ўплываць на эканамічныя працэсы ды нашыя з вамі гаманцы? Разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».
Беларускі рубель зноў аслабляецца. Долар у параўнанні да рубля падышоў да ранейшых сваіх рэкордных велічыняў. Гэта часовы эфект ці ўжо новая тэндэнцыя?
«Цяпер мы бачым працяг тэндэнцыі на паслабленне, як гэта было ў жніўні і верасні. І Нацбанк вярнуўся да валютных інтэрвенцыяў, стрымліваючы паслабленне рубля. Асноўны канал, які ўплывае на гэтае паслабленне, – расейскі рубель. А цяпер расейская валюта якраз у адносінах да долара – на сваім гістарычным мінімуме. Яна ўжо каторы раз штурмуе планку 80 рублёў за долар», – тлумачыць Сяргей Чалы.
Але чаму цяпер, у апошнім квартале года?
«Прычына звязаная з тым, што зноў з’явіліся перасцярогі за будучыню сусветнай эканомікі ў сувязі з тою самай чаканаю другою хваляй каронавіруса. Бачны чарговы спад на сыравінныя тавары, нафту ў тым ліку. Гэта відаць цяпер з дынамікі, гэта нафта, яна вельмі доўга была ў калідоры вышэй за 40–45 долараў, цяпер яна зноў зніжаецца. Валюты сыравінных краінаў пад ціскам», – дадае эканаміст.
Таксама ў праграме «Давайце разбірацца. Эканоміка з Чалым»: