Вынік COVID-тэсту немаўляці ўтаілі?

Белсат Zoom – новая праграма ў інфармацыйным вяшчанні. У цэнтры ўвагі – эпідэмія каронавірусу. Каментары з месца падзеяў. Ацэнкі экспертаў. Мы здабываем інфармацыю там, дзе прымушаюць маўчаць.

Лічбы падаў сам Аляксандр Лукашэнка: афіцыйна ў Беларусі зарэгістравана 18350 выпадкаў каронавіруса. Аднак парад 9 Траўня мае адбыцца. Сусветная арганізацыя аховы здароўя ставіцца да гэтага крытычна. Кіраўнік Беларусі не слухае і запрашае гасцей. Ці паедуць?

А «Белсат Zoom» спраўджвае сітуацыю ў розных рэгіёнах, дзе, як паведамляецца, склалася драматычная сітуацыя. Нашыя журналісты пабывалі ва Ўшачах і Буда-Кашалёве. Што пабачылі і што пачулі ад людзей? Спадар Юрый з Менску распавядзе сваю гісторыю, як ягоную жонку заразілі каронавірусам у сталічнай радзільні.

Аліна Нагорная з Рагачоўскага раёну напісала кліч аб дапамозе: «Маю бабулю забіваюць» у Баранавіцкай лякарні. Што адбылося? Слухаем дзяўчыну. А таксама пытаем студэнтаў сталічнага медуніверсітэту, якім паабяцалі спісаць адпрацоўку за паход на парад, які мае быць нібыта дабравольным.

А мы збіраем любыя факты пра каронавірус і заахвочваем да ўдзелу ў праграме «Белсат» Zoom». Пішыце на наш электронны адрас: BELSAT@GMAIL.COM

На сённяшні эфір запрашае Сяргей Падсасонны.

Калаж з фота: roddoma.by

 

Больш матэрыялаў

Улада падзяліла народ на «сваіх» і «чужых»

Лукашэнка душыць плошчу ў зародку

Інтэрвʼю з былым супрацоўнікам АНТ Дзмітрыем Врангелем

Культура супраць рэпрэсіяў

Хлопца затрымалі за надпіс на кашулі

Чаргу ля Symbal.by разганялі трактарам

Як спыніць фальсіфікацыю выбараў?

«Народ не стрымаць». Беларусы не баяцца АМАПу і выходзяць на вуліцы