Робат-васьміног – першы ў свеце цалкам мяккі і гнуткі робат


Італьянскія навукоўцы з 2009-га года распрацоўваюць мадэль робата-васьмінога. Дзякуючы адсутнасці цвёрдых элементаў ён здольны мяняць форму, вольна праходзіць у маленечкія адтуліны і знаходзіцца ў абмежаванай прасторы, якая складае ¼ ад абʼёму ўсяго яго цела.

Новы робат нядаўна паспяхова прайшоў выпрабаванні ў Міжземным моры. Яго мяккія эластычныя шчупальцы, вырабленыя з сілікону, дапамагаюць яму плаваць, перасоўвацца па камяністым дне, а таксама захопліваць розныя рэчы. Апошняя на гэты час мадэль не зʼяўляецца канчатковай: навукоўцы працягваюць працаваць над яе ўдасканальваннем.

Аўтары вынаходкі адзначаюць, што нягледзячы на вялікі абʼём дасягненняў, ужо атрыманых у сферы мяккай робататэхнікі, іх васьміног стане першым у свеце цалкам мяккім і гнуткім робатам.

КС, belsat.eu