Рэтра-зорка: «The Rolling Stones» працягнуць канцэртаваць у 2019 годзе


Сяргей Філімонаў, вядоўца: Улетку Мік Джагер святкаваў 75 дзень народзінаў. У снежні ягоны ўзроставы рэкорд паўторыць і Кіт Рычардс. Іхны бубнач Чарлі Ўотс яшчэ старэйшы, яму 77. А Роні Ўуд можа лічыцца ў гурце юнаком, бо жыве ўсяго 71 год. Здавалася б, што гэта немагчыма, але дзяды з «The Rolling Stones» дасюль бадзёра скачуць па сцэне і калясяць па свеце з канцэртамі. Шматтысячныя стадыёны збіраюцца на іхныя шоу. Нядаўна дзяды аб’явілі, што іхны сусветны канцэртавы тур працягнецца і ў 2019 годзе. Неймаверна!

Сяргей Філімонаў, belsat.eu