Гарачы каментар Рэдактар Belsat.eu: Нашыя гледачы супрацьстаяць фабрыкам троляў, прапагандзе і хлусні


Каму перашкаджае праграма «Белсату» «Вот так»? Яе папулярнасць расце, вострымі застаюцца тэмы. І таму, відавочна, хтосьці спрабуе актыўна знізіць ейны рэйтынг у сетцы «Ютуб». Аналіз метададзеных матэрыялаў указвае, што стаіць за гэтым «фабрыка троляў» і «ботаў».

Як і кім накручваюцца дызлайкі з Індыі, Пакістану і Мексікі каментуе Зміцер Ягораў, рэдактар старонкі Belsat.eu.

«Прапорцыя па дызлайках і праглядах выглядае вельмі насцярожваючы, бо звычайна людзі вельмі рэдка націскаюць лайк альбо дызлайк на ютубе. Калі мы пабачылі гэта, то вырашылі паглядзець, адкуль столькі людзей, якія незадаволеныя. Апынулася вельмі дзіўная статыстыка. Усе гэтыя дызлайкі з’явіліся цягам двух дзён, па-другое геаграфія. Калі ацэнкі прыходзяць з Расеі, Украіны – зразумела, гэта нашая аўдыторыя. Там быў роскід ад Алжыру да Мексікі», – кажа Зміцер Ягораў.

Зміцер Ягораў сумняецца, што гэта рабілі людзі.

«Гэта боты і праграма, якая накручвае дызлайкі».

Таксама ён дадае, што цяжка высветліць, хто канкрэтна за гэтым стаіць, але можна зрабіць высновы, калі паглядзець, якая тэматыка раздражняе людзей.

«Гэта матэрыял пра ФСБ. Таксама найбольш дызлайкаў зʼявілася пад відэа пра жыццё звычайнай расейскай вёскі. Тое, што мы гэта паказваем, кагосьці вельмі раздражняе. Хтосьці хоча зрабіць так, каб гэтага не бачылі».

«Мы ведаем гэтыя метады, што можна купляць каментары і прагляды, але ў нас няма такой мэты. Мы скіруем запыт у «Ютуб», яны пабачаць гэтыя накруткі, хутчэй за ўсё гэтыя дызлайкі нам анулююць. Пакуль на нас не кінуць такія велізарныя бюджэты, як кінулі на перадвыбарчую кампанію Трампа, пакуль не могуць нас перамагчы. Нашыя гледачы дзеляцца нашымі публікацыямі і відэа. Яны супрацьстаяць фабрыкам троляў, прапагандзе і хлусні», – дадае Зміцер Ягораў.

Больш глядзіце ў відэа.

Глядзі таксама
Каментары