Рэдактар Arche: Пісьменнікам у Беларусі трэба лавіць нерв грамадства


Гісторык і шэф-рэдактар часопісу «Arche» Аляксандр Пашкевіч – пра праблемы беларускага кнігавыдавецтва.

Ува ўмовах адсутнасці беларускамоўных садкоў, школ і ўніверсітэтаў, амаль цалкам зрасейшчанай грамадскай прасторы ў нашай краіне пераважная большасць беларусаў да ўсведамлення сваёй нацыянальнай тоеснасці прыходзіць праз кнігу.

Бальшыня накладаў беларускамоўных кніжак, паводле словаў госця студыі «Белсату», складае ад 300 да 500 асобнікаў.

«Беларусы могуць, але не хочуць чытаць па-беларуску, – кажа Пашкевіч. – Але патэнцыял ёсць: пра гэта сведчыць поспех кнігі Андруся Горвата «Радзіва Прудок». Аўтарам трэба лавіць нерв грамадства і арыентавацца на яго».

Размову пра тое, што патрэбна беларускаму чытачу, глядзіце ў «Гарачым каментары». Фота вокладкі – Sergei Fadeichev/TASS/Forum