Вяскоўцы «Разрэзалі каравай у печы, і маладыя разышліся»: як на Палессі пякуць вясельныя караваі


Некалі ў Беларусі нельга было ўявіць вяселля без каравая. Цяпер яго выпечкай займаюцца адзінкі, аддаючы перавагу проста торту.

Кожная дзея пры выпякання каравая мае сваё значэнне. А з ягонага выгляду можна меркаваць, які лёс спаткае маладых. Дзеля гэтага даўней каравайніцы стараліся, каб бохан быў роўны, гладкі і без трэшчынаў. Катэгарычна нельга было дзяліць цеста, разразаць каравай або адломваць кавалак. Падчас вяселля яго трымалі ў каморы, каб ніхто не надумаўся да належнай пары ім паласавацца. Лічылася, што праз гэта ў наважэнцаў можа не скласціся супольнае жыццё. Выносілі каравай да гасцей толькі пад канец урачыстасці.

Адмысловы святочны хлеб спажывалі на вяселлі яшчэ ў Старажытным Егіпце. У Беларусі гэты прадаўні звычай захаваўся дасюль, праўда, штораз менш людзей памятае пра яго.

Як пякуць каравай на беларускім Палессі і якія архаічныя дзеі пры гэтым адбываюцца – глядзіце ў новым выданні праграмы «Вяскоўцы».

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. І сачыце за намі ў Facebook.

Глядзі таксама
Каментары