Расея і ЗША спрабуюць дамовіцца наконт Сірыі


УЛАДЗІМІР ПУЦІН, ПРЭЗІДЭНТ РАСЕІ:«Не разумею, якім чынам нашыя амерыканскія партнёры могуць крытыкаваць дзеянні Расеі ў Сірыі па барацьбе з міжнародным тэрарызмам, калі адмаўляюцца ад наўпроставага дыялогу».

Чыннікам для такіх словаў стала адмова з боку ЗША прыняць Дзмітрыя Мядзведзева, якога Уладзімір Пуцін прызначыў кіраўніком дэлегацыі па перамовах у Сірыі. Але насамрэч з расейскім прадстаўніком не жадаюць размаўляць з іншае прычыны.

ДЖОН КІРБІ, ПРЭС-САКРАТАР ДЗЯРЖДЭПАРТАМЕНТУ ЗША:«Дыялог патрэбен, толькі сумесна можна знішчыць тэрарызм у Сірыі. Але вайсковае ўмяшальніцтва ў грамадзянскую вайну, пры гэтым адкрытае падтрыманне Асада, прывядзе толькі да яшчэ большага гвалту ў Сірыі. Адпаведна дыскусія не можа быць плённай і прадуктыўнай».

Таму адзіная супраца, якая цяпер магчыма – тэхнічнае ўзгадненні некаторых пытанняў бяспекі. Аналагічнае пагадненне дасягнутае ўжо паміж Расеяй ды Ізраілем. Бо мэты і інтарэсы сілаў міжнароднай кааліцыі, якія вядуць вайну з баевікамі «Ісламскай дзяржавы», ды Расеяй з другога боку, істотна адрозніваюцца.

МАХМУД ХАМЗА, ПРАДСТАЎНІК СІРЫЙСКАЙ АБШЧЫНЫ Ў МАСКВЕ:«Расея з самага пачатку вайны ў Сірыі стала на стратэгічны саюз і падтрыманне рэжыму Асада. І цяпер ужо Крэмль не можа адмовіцца, не можа пайсці назад».

І менавіта таму практычна няма інфармацыі пра знішчэнне і перамогу расейцаў над баевікамі так званай «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі. Зусім іначай выглядае сітуацыя з наступам войск прэзідэнта Асада, якія з моманту пачатку вайсковай аперацыі Расеі, перайшлі ў наступ на апазіцыю.Адзінымі ж саюзнікамі Расеі ў сірыйскім канфлікце застацца непасрэдна Дамаск і Іран.НН, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]